“Добры тэлефон” – 122
Кампанія “Белтэлекам” далучылася да валанцёрскага праекта “Добры тэлефон”, які рэалізуецца для інфармавання пажылых людзей таравыствам Чырвоны Крыж і платформай “Імёны”.
Абаненты стацыянарнай тэлефоннай сувязі атрымалі магчымасць званіць на інфармацыйную лінію па нумары 122 для падтрымкі пажылых людзей, якія знаходзяцца на самаізаляцыі з прычыны неспрыяльнай эпідсітуацыі па распаўсюджванні каранавіруса, ВРВІ.
Патэлефанаваўшы на нумар 122, такія людзі змогуць атрымаць адказы на пытанні, што іх хвалююць. Валанцёры Чырвонага Крыжа кампетэнтна распавядуць аб спосабах абароны ўласнага здароўя, падкажуць, куды трэба звярнуцца па дапамогу, акажуць псіхасацыяльную падтрымку.Многія пенсіянеры, якія прызвычаіліся весці актыўны лад жыцця, знаходзячыся на самаізаляцыі, адчуваюць недахоп у сумоўі. У асобе валанцёраў яны абавязкова сустрэнуць уважлівых субяседнікаў, з якімі па тэлефоне можна пагутарыць на самыя розныя тэмы.
Інфармацыйная лінія 122 працуе ў буднія дні з 9 да 18 гадзін.
Міхась КАРПЕЧАНКА.