Правапарадак у святочныя дні
Праваслаўныя вернікі адзначаюць 19 красавіка Вялікдзень і 26 красавіка – Радаўніцу. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў акажуць неабходнае садзейнічанне па забеспячэнні парадку іх правядзення. Асаблівую ўвагу нададуць асабістай, маёмаснай і дарожнай бяспецы грамадзян.
Месцы набажэнстваў, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі, загадзя правераць супрацоўнікі РАУС і пры неабходнасці будзе магчымай арганізацыя прапускнога рэжыму з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.
Супрацоўнікі ДАІ распрацавалі маршруты аб’ездаў месцаў правядзення рэлігійных мерапрыемстваў. Ва ўзаемадзеянні з камунальнымі службамі зрабілі захады да забеспячэння камфортных умоў паркоўкі транспартных сродкаў грамадзян.
Звяртаем увагу кіроўцаў на праяўленне ўважлівасці за рулём, захаванне хуткаснага рэжыму і недапушчэнне ўжывання вадзіцелямі алкаголю.
У месцы правядзення масавых мерапрыемстваў не дапускаюцца грамадзяне ў нецвярозым стане, якія маюць пры сабе колючыя і рэжучыя прадметы, аб’ёмныя рэчы, алкагольныя напоі.
Пераканаўча просім грамадзян праяўляць пільнасць (своечасова інфармаваць аб падазроных асобах альбо пакінутых без нагляду прадметах і рэчах), а таксама з разуменнем ставіцца да мер уласнай бяспекі.
Аляксандр КРОЛ,
інспектар па ДР ААПП РАУС.