25 красавіка ва ўстановах адукацыі Магілёўскай вобласці будзе навучальны дзень

Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскай вобласці Андрэй ЗАБЛОЦКІ, у бліжэйшую суботу ва ўстановах адукацыі будзе звычайны навучальны дзень.

— У гэты дзень рэкамендавана арганізаваць навучальны працэс, у выглядзе стымулюючых заняткаў па асноўных вучэбных прадметах (матэматыка, мовы, хімія, фізіка і г. д.), — адзначыў Андрэй Заблоцкі. — Таксама, улічваючы, што 25 красавіка абвешчаны днём Рэспубліканскага суботніка, будзе наводзіцца парадак у саміх навучальных установах і на прылеглых тэрыторыях.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

 

Print Friendly, PDF & Email