Праверылі Магілёўскае УКП “Жылкамгас”

Па выніках праведзенай Камітэтам дзяржкантролю вобласці праверкі Магілёўскага УКПЖылкамгасвыяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

У іх ліку: залішняе атрыманне прадпрыемствам з бюджэту субсідый на пакрыццё часткі расходаў па аказаных насельніцтву жыллёва-камунальных паслугах; неналежны ўлік аб’ектаў асноўных сродкаў і адходаў вытворчасці; звышнарматыўнае расходаванне ў 2017-2019 гадах паліўна-энергетычных рэсурсаў; невыкананне па двух будаўнічых аб’ектах парадку правядзення працэдур закупак; невыкананне заданняў па пастаўцы ў 2017-2018 гадах для дзяржаўных патрэб лому і адходаў каляровых металаў; парушэнні заканадаўства пры эксплуатацыі 8-мі дзеючых міні-палігонаў, 12-ці артэзіянскіх свідравін; скажэнне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ў сферы энергазберажэння і іншае.

Па выніках праверкі камітэтам у дачыненні да магілёўскага УКП “Жылкамгас” і яго службовых асоб распачаты адміністрацыйныя працэсы, матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі.

  Юрый ФРАЛОЎ,

  першы намеснік старшыні Камітэта

  дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email