Выявілі шэраг сур’ёзных недахопаў

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў пры будаўніцтве ў Магілёве значных дзяржаўных аб’ектаў.

У гэтай сферы выяўлены шэраг сур’ёзных недахопаў: наяўнасць больш за 160 аб’ектаў-доўгабудаў рознага прызначэння агульным коштам больш за 170 млн рублёў, многія з якіх на працягу доўгага часу знаходзяцца ў вельмі нездавальняючым стане з-за неналежнага завяршэння асобных этапаў будаўніцтва і іх няякаснага абслугоўвання, адсутнасць у дзяржаўных органах дакладнай афіцыйнай статыстычнай інфармацыі аб агульнай колькасці аб’ектаў незавершанага будаўніцтва. Было ўказана на неабходнасць удасканалення будаўнічага заканадаўства.

  Юрый ФРАЛОЎ,

  першы намеснік старшыні Камітэта

  дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email