Аўдыт АПК Крычаўскага раёна

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены аўдыт эфектыўнасці выкарыстання патэнцыялу арганічных угнаенняў у арганізацыях аграпрамысловага комплексу Крычаўскага раёна.

Асобныя гаспадаркі гэтага рэгіёну складзіравалі значныя аб’ёмы арганікі на прылеглых да жывёлагадоўчых ферм тэрыторыях і не выканалі заданні па яе вывазу на палі. Паводле разліку спецыялістаў Камітэта, з унясеннем наяўнага аб’ёму арганічных угнаенняў у глебу паступяць неабходныя для росту раслін элементы ў аб’ёме, эквівалентным змешчаным у мінеральных угнаеннях, коштам больш за 100 тыс. рублёў.

Па выніках кантролю службовыя асобы, вінаватыя ў безгаспадарчасці, прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці. Вынікі аўдыту разгледжаны на пасяджэнні калегіі Камітэта, інфармацыя аб выяўленых недахопах для прыняцця мер рэагавання накіравана зацікаўленым дзяржаўным органам.

          Аляксей ІГЛІКАЎ,

          намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email