Важна ведаць, як сябе засцерагчы
Інфармацыйную працу з насельніцтвам раёна ў мэтах прафілактыкі распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку каранавіруса, працягваюць валанцёры БРСМ “Добрае сэрца”.
Пачынаючы з 20 сакавіка на тэрыторыі раёна актывісты райкама ГА “БРСМ” апусцілі ў паштовыя скрыні, расклеілі на інфармацыйных стэндах звыш дзвюх тысяч лістовак “Важна ведаць, як сябе засцерагчы”, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб галоўных мерах засцярогі ў перыяд неспрыяльнай эпідэмічнай сітуацыі.
– Гэты працу мы прадоўжым і далей, – адзначыла першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА (на здымку). – У цяперашні няпросты перыяд важна аказваць грамадзянам падтрымку, у тым ліку інфармацыйную, каб кожны чалавек ведаў, на чым у першую чаргу ён павінен сканцэнтраваць увагу і куды можна звярнуцца па дапамогу.
Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.