Выявілі парушэнні і недахопы

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка УКП “Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва”.

Выяўлены выпадкі выкарыстання       дзяржмаёмасці без заключэння дагавораў арэнды і спагнання арэнднай платы, няўлічаная ў бухгалтарскім уліку маёмасць, неналежнае ўтрыманне асобных зямельных участкаў, самавольнае заняцце земляў агульнага карыстання.

За дапушчаныя парушэнні прадпрыемства, яго кіраўнік і дзве службовыя асобы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў на агульную суму 2,9 тыс. рублёў.

Магілёўскаму гарвыканкаму і прадпрыемству дадзены прапановы па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і прыцягненні вінаватых да дысцыплінарнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.  

Print Friendly, PDF & Email