Темы

Каб помнілі

Днямі на месцы масавага расстрэлу фашыстамі ўвосень 1941 года яўрэяў з Бялынічаў ва ўрочышчы Няропля ўстаноўлены памятны знак.

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны па-ранейшаму балючай трывожнай памяццю жывуць у нашых сэрцах, асабліва ажываючы ў такія святыя даты, як дзень Перамогі, вызваленне раёна і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Яны жывуць нават у памяці тых, хто пра вайну ведае толькі з кінафільмаў, кніг ды падручнікаў гісторыі, успамінаў пра тыя страшэнныя падзеі, што перадаюцца ў сямейнай памяці ад пакалення да пакалення. Яно і не дзіўна, бо тая вайна смяротна-вогненным колам пракацілася, бадай, па кожнай сям’і.

Адна з жахлівых старонак гісторыі Вялікай           Айчыннай звязана з бязлітасным вынішчэннем фашыстамі яўрэйскага насельніцтва.

Да вайны ў Бялынічах, іншых паселішчах раёна побач з беларусамі па-суседску мірна жылі яўрэі, палякі, літоўцы, французы, харваты…

Паводле перапісу насельніцтва, праведзенага ў 1924 годзе, яўрэі ў нашым раёне складалі найбуйнейшую нацыянальную групоўку і па колькасным паказчыку займалі другое месца пасля беларусаў. Усіх жыхароў на момант перапісу налічвалася 48396 чалавек. Беларусамі назваліся 45377, яўрэямі – 1646, палякамі – 886, рускімі – 464.

Вялікія выпрабаванні выпалі на іх долю ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле “Акта камісіі Бялыніцкага раёна па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх паслугачоў”, які быў складзены напрыканцы 1944 года, усяго па раёне за перыяд яго акупацыі фашыстамі і іх паслугачамі расстраляна, павешана, спалена,                угнана ў нямецкае рабства 3313 чалавек, не лічачы 224 чалавек расстраляных, пражываючага ў Бялынічах яўрэйскага насельніцтва, якія прыбылі з Заходняй Беларусі, прозвішчы, імёны, імёны па бацьку якіх устанавіць не ўдалося.

Адзін з першых масавых расстрэлаў яўрэяў, якія жылі ў Бялыніцкім сельсавеце, адбыўся ў верасні 1941 года. Немцы аб’явілі збор усяго мужчынскага яўрэйскага насельніцтва сельсавета нібыта для выбараў старасты. Калі сабраліся больш за 120 чалавек, ім аб’явілі, што яны накіроўваюцца на пабудову маста ва ўрочышчы Няропля. Іх там усіх распранулі да ніжняй бялізны, расстралялі, закапаўшы целы ў дзве ямы.

Сведкам гэтага жудаснага масавага забойства мірнага насельніцтва стаў чатырохгадовы жыхар недалёкай ад месца расстрэлу аднайменнай вёскі Анатоль АРЛОЎСКІ. Пазней ён прыгадваў, што ва ўрочышча немцы прывезлі бялыніцкіх мужчын-яўрэяў на некалькіх вялікіх крытых машынах, якія былі цалкам запоўнены людзямі. Іх было больш за сто чалавек.

– З сабой, – успамінаў Анатоль Антонавіч, – мужчыны і падлеткі неслі пілы, сякеры. Ахоўвалі іх немцы і паліцаі. Мужчын ставілі ў шарэнгі каля ямы, дрэвы, што раслі побач з ёй былі спілаваны, каб добра бачыць. Немец расстрэльваў іх з кулямёта.

Пасля вайны сваякі, якія жылі ў Ленінградзе, перазахавалі парэшткі сваіх родных, расстраляных у Няроплі, у агульнай брацкай магіле на                яўрэйскіх могілках у Бялынічах. Па ўспамінах відавочцаў, дапамагалі ім у гэтым Якаў ПЕЎЗНЕР, Міхаіл ВАЛЧОК.

Да нядаўняга часу месца масавага расстрэлу ва ўрочышчы Няропля не было ўвекавечана. Захаваліся толькі дзве тужлівыя ямы, парослыя соснамі пасляваеннага ўзросту.

Напачатку бягучага года бялынічанін Вячаслаў ХІТРЫКАЎ ініцыяваў ідэю мемарыялізацыі гэтага месца.

– Маю прапанову, – расказвае Вячаслаў Аркадзьевіч, – адразу ж падтрымалі старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар ІВУЛЁЎ, кіраўніцтва Магілёўскай яўрэйскай абшчыны. Яны паабяцалі садзейнічаць у рэалізацыі гэтай задумы і словы свае стрымалі.

Вячаслаў Хітрыкаў сумесна з Віктарам Івулёвым распрацавалі праект будучага мемарыяльнага знака, што сімвалізуе гвалтоўна-трагедыйную разарванасць чалавечага жыцця, у адпаведнасці з якім сталічныя спецыялісты вырабілі помнік. На ім – пранізлівы інфармацыйны тэкст на рускай мове і іўрыце: “На этом месте в сентябре 1941 года карательным отрядом немецких оккупантов были зверски расстреляны более 120 мирных жителей еврейской национальности.”.

Да слова сказаць, дырэктар ТАА “ВНН плюс” Мікалай ВАЛЬКОЎ аказаў фінансавую дапамогу на набыццё гранітнага каменя.

Усе работы, звязаныя з устаноўкай пастамента і помніка на ім, абсталяваннем пляцоўкі, агароджваннем ям, навядзеннем на тэрыторыі парадку, выканалі работнікі жылкамгаса пад кіраўніцтвам начальніка будаўнічага ўчастка прадпрыемства Івана ДАЛЕЦКАГА, ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” (дырэктар Аляксандр ХОДАС).

Неабходна таксама адзначыць і тое, што калектыў жылкамгаса ўсклаў на сябе абавязак даглядаць гэта чарговае на Бялыніччыне сакральнае месца, якое напамінае аб страшэннай трагедыі, што адбылася тут без малага 79 гадоў таму.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

Последние новости

Официально

ФСЗН разъяснил о праве на пособия в повышенном размере – только при фактическом проживании  на территории  радиоактивного загрязнения

29 марта 2024
Общество

Прокурор Белыничского района рассказал об изменениях в законодательстве о государственных закупках

28 марта 2024
Выборы 2024

ЦИК Беларуси зарегистрировал кандидатами в члены Совета Республики 56 человек

28 марта 2024
Новости Беларуси

Минприроды предлагает 30 марта принять участие в международной экологической акции “Час Земли”

28 марта 2024
Новости района

Соревнования по мини-футболу в рамках проекта «Мой школьный футбольный клуб» прошли на базе СШ №2

27 марта 2024
Новости Беларуси

Размер суточных для служебных командировок в пределах Беларуси повышается до 12 рублей в сутки

26 марта 2024
Всебелорусское народное собрание

Ирина Фурсова и Николай Даречкин выдвинуты кандидатами в делегаты Всебелорусского народного собрания

26 марта 2024
Новости района

Белыничанин Никита Калистратов стал победителем Гранд-финала 13-го сезона проекта «100 идей для Беларуси»

25 марта 2024
Главное

Резервов предостаточно. Александр Лукашенко видит серьезный потенциал для роста товарооборота с Омской областью России

25 марта 2024
Актуально

В Белыничском райобъединении профсоюзов пройдет приём граждан

25 марта 2024

Рекомендуем

Выборы 2024

Алексей Кушнаренко выдвинут кандидатом в члены Совета Республики

18 марта 2024
Новости района

Широко и весело прошли масленичные гулянья в агрогородке Вишов

16 марта 2024
Актуально

Группа по гражданству и миграции проведет выездной прием граждан

18 марта 2024
Главное

Митинг-реквием, посвященный Дню памяти сожженных деревень, прошел на мемориальном комплексе «Стефаново»

21 марта 2024
Новости района

В Белыничском районе проходит день информирования

21 марта 2024
Новости района

В Белыничском лесхозе прошел республиканский пресс-тур по подготовке системы лесного хозяйства района к пожароопасному периоду

21 марта 2024
Главное

Александр Лукашенко вручил госнаграды депутатам и сенаторам

21 марта 2024
Главное

На связи Байконур. Лукашенко проводит встречу с космонавтами Новицким и Василевской

19 марта 2024