Напярэдадні Дня Перамогі каля памятніка загінулым воінам-землякам у аграгарадку Цяхцін прайшоў мітынг, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
У рамках эстафеты памяці “Беларусь помнит. Помним каждого” каля памятніка загінулым воінам-землякам у аграгарадку Цяхцін прайшоў мітынг, прысвечаны 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзел у ім прынялі старшыня Цяхцінскага сельсавета Аляксандр ЦЫБУЛЬСКІ, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Новая Друць” Кацярына ЖУК, педагогі і навучэнцы Цяхцінскага ВПК ДС СШ.
Звяртаючыся да прысутных, Аляксандр Цыбульскі павіншаваў іх з надыходзячым святам, адзначыў важнасць гэтага дня для нашчадкаў, абавязак якіх – рабіць усё магчымае для захавання памяці аб падзеях і імёнах той вайны.
Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.