Не прымалі меры

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах і арганізацыях рэгіёну.

У 2019 годзе быў выяўлены неналежны разгляд зваротаў, невыкананне тэрмінаў іх разгляду, адсутнасць інфармавання грамадзян аб прынятых рашэннях і іншыя парушэнні.

Колькасць зваротаў грамадзян у Камітэт дзяржкантролю павялічылася. Большасць з іх тычылася работы сістэмы ЖКГ. Меліся нараканні на якасць пабудаванага жылля, медыцынскага абслугоўвання, стан фізкультурна-спартыўных аб’ектаў, правільнасць налічэння і своечасовасць выплаты заработнай платы, разлікі пры звальненні. Асобныя праблемныя пытанні грамадзян былі разгледжаны толькі пасля звароту іх у Камітэт.

Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў арганізацыі аштрафаваны на агульную суму 6,1 тыс. рублёў, 32 службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 21 – дысцыплінарнай, з іх 1 чалавек вызвалены ад займаемай пасады, праваахоўныя органы ўзбудзілі 2 крымінальныя справы.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email