А цяпер дадому!
З 14 мая ў нашай краіне пачалося звальненне ў запас ваеннаслужачых пасля праходжання імі тэрміновай службы і службы ў рэзерве.
Тысячы маладых людзей вярнуліся дадому пасталелымі, маральна і фізічна падужэлымі. Яны ў хуткім часе ўвальюцца ў грамадзянскае жыццё – хтосьці стане рабочым, іншыя – інжынерамі ці прадпрымальнікамі. А пакуль яшчэ свежыя ўспаміны пра армейскія будні, мы вырашылі сустрэцца з учарашнімі салдатамі і даведацца пра тое, якімі яны былі да прызыву ва Узброеныя Сілы, якія веды атрымалі ў час праходжання ваеннай службы.