Ездзіце бяспечна!
Адным з самых запатрабаваных відаў транспарту ў нас з’яўляюцца маршрутныя таксі.
Гэта вельмі зручна: за кароткі прамежак часу прыбыць у патрэбны пункт прызначэння. Але трэба паклапаціцца і пра бяспеку руху, бо многія вадзіцелі маршрутак відавочна ігнаруюць ПДР.
У мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці вадзіцелі маршрутных таксі зрабілі больш за 800 парушэнняў Правіл дарожнага руху. З удзелам гэтага віду транспарту адбыліся 11 ДТЗ, у якіх пацярпелі 19 чалавек.
Летась у Бабруйску маршрутка не ўступіла дарогу аўтамабілю “Аўдзі”, які рухаўся насустрач. У выніку сутыкнення 6 пасажыраў яе атрымалі траўмы.
У Магілёве вадзіцель маршрутнага таксі не змог раз’ехацца з МАЗам, пацярпеў адзін чалавек.
Кіроўцам патрэбна строга сачыць за выкананнем Правіл дарожнага руху, бо пасажыры давяраюць ім самае дарагое – сваё жыццё. Згодна з п. 181.3 ПДР, нельга перавозіць у маршрутным таксі людзей звыш колькасці, на якую разлічаны транспартны сродак. У выпадку парушэння гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць вадзіцеля ў выглядзе штрафу да 4 бв.
АДАІ РАУС нагадвае жыхарам нашага раёна не заставацца ў баку ад арганізацыі дарожнай бяспекі. У выніку выяўлення фактаў парушэння ПДР ці іншых супрацьпраўных дзеянняў на дарозе, сведкамі якіх вы сталі, тэлефануйце ў дзяжурную службу РАУС – 71-220 ці па тэлефоне 102.
Канстанцін НІКІФАРАЎ,
начальнік АДАІ РАУС.