Міністэрства адукацыі зацвердзіла рэзервовыя дні для цэнтралізаванага тэсціравання ў бягучым годзе. Адпаведная пастанова ведамства №93 (ад 20.05.2020 г.) апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Такім чынам, рэзервовымі днямі ЦТ-2020 па беларускай і рускай мовах стануць 19 і 21 ліпеня.
Для грамадазнаўства, матэматыкі, біялогіі, замежных моў (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай), хіміі, фізікі, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 19 і 23 ліпеня.
Тэрміны рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні-з 12 па 17 ліпеня.
Сертыфікаты ЦТ у пунктах яго правядзення абітурыентам пачнуць выдаваць з 24 ліпеня. Тым, хто здаваў ЦТ ў рэзервовыя дні — з 29 ліпеня.