Темы

Непаўналетнія сталі ўдзельнікамі 17 ДТЗ

За 4 месяцы бягучага года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці непаўналетнія сталі ўдзельнікамі

17 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 1 дзіця загінула і 16 атрымалі траўмы.

У параўнанні з мінулагоднім аналагічным перыядам колькасць ДТЗ, загінулых і пацярпелых у іх дзяцей павялічылася на 15 выпадкаў, 1 загінулага і 14 траўміраваных.

Летнія канікулы – гэта самы гарачы і трывожны час. Шматгадовая статыстыка сведчыць, што менавіта ў гэты перыяд абвастраецца абстаноўка з дзіцячым дарожна-транспартным траўматызмам. У дзяцей з’яўляецца маса вольнага часу, большую частку якога яны праводзяць на вуліцы.

Дзеці ў сілу сваіх узроставых асаблівасцяў не ў поўнай меры ўспрымаюць дарожную пагрозу. Таму дапускаюць памылкі на дарозе, патрапляючы ў непрыемныя сітуацыі. Самымі распаўсюджанымі парушэннямі Правілаў дарожнага руху, характэрнымі для дзяцей, з’яўляюцца: пераход праезнай часткі ў неўстаноўленых месцах або на забараняльны сігнал святлафора, раптоўны выхад на праезную частку, гульня ў непасрэднай блізкасці ад дарогі.

У любой аварыі з траўміраваннем юных удзельнікаў руху бачна віна дарослых: бацькоў, вадзіцеляў, а часам і проста мінакоў, якія своечасова не спынілі, не папярэдзілі малога, а проста абыякава прайшлі міма.

Асноўная роля па выхаванні ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін кладзецца на плечы бацькоў. Адно няправільнае дзеянне бацькоў на вачах у дзіця або разам з ім можа перакрэсліць веды і навыкі, атрыманыя ім раней. Таму з дзіцём не павінна быць ніякай спешкі на праезнай частцы, ніякіх размоў пра старонняе падчас пераходу дарогі, ніякіх парушэнняў Правілаў дарожнага руху. За дзецьмі малодшага ўзросту і зусім трэба глядзець ды глядзець: паблізу дарогі без нагляду іх катэгарычна пакідаць нельга!

Кожнаму кіроўцу неабходна памятаць, што дзеянні дзяцей непрадказальныя. Момантам узнікнення небяспекі з’яўляецца ўжо тое імгненне, калі вы заўважылі дзіця паблізу праезнай часткі незалежна ад яго кірунку руху. Да мінімуму зніжайце хуткасць і будзьце гатовы ў любы момант спыніць аўтамабіль. Таксама неабходна праяўляць высокую асцярожнасць, праязджаючы і па дваровых тэрыторыях. На пешаходных пераходах у абавязковым парадку прапускайце юных пешаходаў.

У летні перыяд у асаблівай групе рызыкі знаходзяцца дзеці-веласіпедысты, якія насуперак усталяваным патрабаванням выязджаюць на дарогу.

Юным веласіпедыстам, якім яшчэ няма 14-ці гадоў, варта ведаць пра тое, што кіраваць роварам можна толькі ў пешых i жылых зонах, па тратуары, веласіпеднай ці пешаходнай дарожках. Таму бацькам вельмі важна кантраляваць маршрут руху свайго юнага веласіпедыста.

Асаблівую ўвагу бацькі павінны надаваць дзецям-падлеткам, не дапускаючы ні найменшай магчымасці кіравання імі любымі відамі транспарту без адпаведнага на тое права.

Фактаў, калі за руль транспартнага сродку садзяцца падлеткі, якія не маюць пасведчання кіроўцы, у зводках ДТЗ, на жаль, нямала. Часта бацькі з самых лепшых меркаванняў купляюць дзецям скутары або мапеды, зусім не задумваючыся пра тое, колькі непрыемнасцяў і бед можа прынесці гэты дарагі падарунак для любімага дзіця. Перш, чым набыць дзіця такі транспарт, неабходна настаяць на тым, каб ён вывучыў Правілы дарожнага руху, атрымаў права на кіраванне ім, здаўшы адпаведныя экзамены ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Падлетку, якому не церпіцца стаць кіроўцам, варта памятаць пра ўзроставыя умовы атрымання права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі. З 16-ці гадоў можна стаць кіроўцам “лёгкага матацыкла”, скутара або мапеда. З  18-ці – кіраваць легкавым аўтамабілем і матацыклам памагутней.

Яшчэ адна катэгорыя ўдзельнікаў ДТЗ, заложнікі сітуацыі, – маленькія пасажыры. Вельмі важна, як бацькі клапоцяцца пра свайго юнага пасажыра падчас паездак у    аўтамабілі. І гаворка не толькі аб абавязковым выкарыстанні аўтакрэсла і рамянёў бяспекі. Жыццё і здароўе маленькага чалавечыка ў аўтамабілі цалкам залежыць ад паводзінаў дарослага за рулём. Менавіта таму кіроўцу варта цалкам выключыць рызыкоўныя манеўры, бо ў машыне з ім самы галоўны і самы важны пасажыр – дзіця!

Неабходна памятаць аб правілах іх бяспечнай перавозкі. Дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў у легкавым     аўтамабілі трэба перавозіць з абавязковым выкарыстаннем спецыяльных утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць іх вазе і росту. Дзяцей ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў неабходна перавозіць таксама з выкарыстаннем утрымліваючых прылад ці іншых сродкаў (бустары, спецыяльныя падушкі для сядзення, дадатковыя сядзенні), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку. Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў без выкарыстання названых прылад, калі рост дзіця перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Раніцай 7 мая ў Бабруйскім раёне 38-гадовы мужчына, праязджаючы на аўтамабілі Honda Accord паблізу вёскі Вялікія Бортнікі, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Іншамарка з’ехала ў кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. Траўмы атрымалі тры чалавекі, якія ехалі ў якасці пасажыраў: 39-гадовая жанчына, дзеці 8 месяцаў і 3 гадоў. Яны былі шпіталізаваны.

Дзеці знаходзіліся ў спецыяльных утрымліваючых прыладах, таму сур’ёзных траўм ім усё-такі ўдалося пазбегнуць.

АДАІ Бялыніцкага РАУС.

Последние новости

Общество

Прокурор Белыничского района рассказал об изменениях в законодательстве о государственных закупках

28 марта 2024
Выборы 2024

ЦИК Беларуси зарегистрировал кандидатами в члены Совета Республики 56 человек

28 марта 2024
Новости Беларуси

Минприроды предлагает 30 марта принять участие в международной экологической акции “Час Земли”

28 марта 2024
Новости района

Соревнования по мини-футболу в рамках проекта «Мой школьный футбольный клуб» прошли на базе СШ №2

27 марта 2024
Новости Беларуси

Размер суточных для служебных командировок в пределах Беларуси повышается до 12 рублей в сутки

26 марта 2024
Всебелорусское народное собрание

Ирина Фурсова и Николай Даречкин выдвинуты кандидатами в делегаты Всебелорусского народного собрания

26 марта 2024
Новости района

Белыничанин Никита Калистратов стал победителем Гранд-финала 13-го сезона проекта «100 идей для Беларуси»

25 марта 2024
Главное

Резервов предостаточно. Александр Лукашенко видит серьезный потенциал для роста товарооборота с Омской областью России

25 марта 2024
Актуально

В Белыничском райобъединении профсоюзов пройдет приём граждан

25 марта 2024
Выборы 2024

Игорь Карпенко: избранный депутатский корпус представляет весь срез белорусского общества

22 марта 2024

Рекомендуем

Новости района

Уже не наблюдатели, а полноправные члены общества – учащиеся Белыничского района получили первые паспорта

15 марта 2024
Новости района

Праздник с чувством гордости. Белыничские школьники приняли участие во Всебелорусской акции «Мы-граждане Беларуси!»

15 марта 2024
Выборы 2024

Алексей Кушнаренко выдвинут кандидатом в члены Совета Республики

18 марта 2024
Новости района

Учащиеся 10 «А» класса СШ №1 заняли призовые места в правовой олимпиаде

15 марта 2024
Новости района

Масленичная неделя на базе отдыха «Глухариный ток»: веселье, игры и традиционное сжигание чучела

15 марта 2024
Новости района

Широко и весело прошли масленичные гулянья в агрогородке Вишов

16 марта 2024
Актуально

Группа по гражданству и миграции проведет выездной прием граждан

18 марта 2024
Главное

Митинг-реквием, посвященный Дню памяти сожженных деревень, прошел на мемориальном комплексе «Стефаново»

21 марта 2024