Темы

Кіроўцаў пасля прыняцця абноўленага КаАП будуць пазбаўляць вадзіцельскага пасведчання пры наборы больш за 10 балаў

У новым праекце КаАП прадугледжана бальная сістэма пакаранняў за парушэнні ПДР, кіроўцаў будуць пазбаўляць вадзіцельскага пасведчання пасля набору больш за 10 балаў. Такая інфармацыя размешчана ў ведамаснай газеце МУС “На варце”.

Усе правапарушэнні плануецца падзяліць на тры катэгорыі. Першая-адміністрацыйныя праступкі. Гэта тыя парушэнні, за якія прадугледжаны штраф у памеры да 10 базавых велічынь (1 БВ цяпер-Br27). Дзве астатнія-гэта значныя і грубыя правапарушэнні. Значнымі лічацца тыя, дзе максімальнае спагнанне больш за 10 базавых, грубымі-калі санкцыяй артыкула прадугледжаны пазбаўленне права кіравання, займацца пэўнымі відамі дзейнасці, адміністрацыйны арышт, грамадскія працы або крымінальная адказнасць за паўторнае парушэнне.

За праступак на “рахунак” кіроўцы запішуць адзін бал, за значнае правапарушэнне-два, за грубае-тры. Пры гэтым за нязначныя парушэнні правілаў налічэнне штрафных балаў не прадугледжана.

За ўпершыню дапушчаны адміністрацыйны праступак будзе толькі налічэнне штрафнога бала. Але шэсць і больш балаў за наступныя парушэнні  на дарозе – штраф максімальна магчымага памеру. А перавысіўшы дапушчальны ліміт у 10 балаў і зусім пазбавяцца права садзіцца за руль тэрмінам на 6 месяцаў.

Балы згараюць праз год з моманту ўступлення ў сілу пастановы аб накладанні спагнання. У гэтым дакуменце будзе адлюстравана і інфармацыя аб суме балаў. Штрафную гісторыю можна будзе знайсці і ў кабінеце карыстальніка на сайце МУС.

З’явяцца і больш эфектыўныя інструменты ўздзеяння на нецвярозых вадзіцеляў. Па-ранейшаму правы кіраваць транспартам яны пазбаўляюцца тэрмінам на тры гады. Але памер штрафу ўзрасце. Ён будзе залежаць ад ступені ап’янення: калі ў крыві выявяць ад 0,3 да 0,8 праміле, то заплаціць прыйдзецца 100 базавых велічынь. Пры канцэнтрацыі больш за 0,8 праміле-штраф 200 базавых. Зноў сесці за руль можна будзе толькі праз пяць гадоў. Такая ж адказнасць пагражае і за адмову ад праходжання медэкспертызы, і за ўжыванне гарачыльных напояў пасля ДТЗ.

Абмяркоўваюцца і змены ў размяшчэнні датчыкаў хуткасці. Спецыялісты прапануюць вымяраць сярэднюю хуткасць на пэўных прамежках. Гэта значыць спачатку праезд аўто зафіксуе прыладу на ўездзе, пазней – на выездзе. Такую сістэму плануюць выкарыстоўваць у першую чаргу побач з дзіцячымі ўстановамі і ў населеных пунктах каля хуткасных трас.

Камеры фотафіксацыі парушэнняў здольныя вылічаць не толькі аматараў хуткай язды. Яны могуць распазнаваць непрышпіленых кіроўцаў, фіксаваць парушэнні правілаў стаянкі і прыпынку, выпадкі няпропуска пешахода. Пакуль аўтаўладальнікі могуць не баяцца штрафаў ад “лічбавых інспектараў”. Аднак у абноўленым КаАП прапісанаа магчымасць прыцягваць да адказнасці і за парушэнні, зарэгістраваныя тэхсродкамі.

Падрыхтавана па матэрыялах БелТА .

 

Последние новости

Новости области

24 апреля состоится крестный ход из Могилёва в Белыничи

23 апреля 2024
Новости Беларуси

Как отдыхаем в мае?

23 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Общество

Директор Белгосстраха проведет прямую телефонную линию

23 апреля 2024
Сельское хозяйство

Удобство и эффективность: обрезка копыт коров с помощью ортопедического станка

23 апреля 2024
Новости района

Алексей Кулаков занял место в конкурсе «Педагог дополнительного образования»

23 апреля 2024
Главное

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости области

С 22 по 26 апреля на территории области проводится «Неделя нулевого травматизма»

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

Мокрый снег и заморозки. Синоптики прогнозируют похолодание на этой неделе

15 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
РОВД информирует

В Белыничском РОВД рассказали, почему с мошенниками лучше вообще не вести никаких разговоров

15 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
Главное

“Есть чем гордиться, но надо двигаться дальше”. Вот что требует Лукашенко от сельского хозяйства

16 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

РОЧС: на территории Вишовского сельсовета будут проводится профилактические мероприятия

17 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024