Прымаюць недастатковыя меры

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантрольных мерапрыемстваў па працаўладкаванні грамадзян на новыя рабочыя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей.

Іх вынікі паказалі, што не ўсімі мясцовымі органамі ўлады і кіравання забяспечваецца выкананне гэтага найважнейшага паказчыка.

У рэгіёне ствараецца мала высокапрадукцыйных працоўных месцаў, дапускаюцца выпадкі незахавання раней створаных, а таксама скажэнне адпаведных звестак у статсправаздачнасці. Толькі па матэрыялах КДК вобласці за мінулы год з яе выключаны 41 працаўладкаваны грамадзянін.

                                  Аляксей ІГЛІКАЎ,

                                  намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email