На працягу доўгага часу самым надзейным спосабам абараніць сябе і сваю маёмасць ад супрацьпраўных замахаў з боку нядобрасумленных грамадзян з’яўляецца абсталяванне гандлёвых аб’ектаў, офісаў, кватэр, гаражоў і іншых памяшканняў, дзе захоўваюцца матэрыяльныя каштоўнасці, ахоўнай і трывожнай сігналізацыяй з падключэннем на пульт падраздзялення Дэпартамента аховы.
Абараняючы сваю маёмасць, важна ведаць, што фінансавыя выдаткі на абсталяванне аб’ектаў тэхнічнымі сродкамі аховы заўсёды ніжэй за ўрон, які можа быць нанесены ў выніку крадзяжу.
Бялыніцкае аддзяленне Дэпартамента аховы аказвае паслугі па ахове:
аб’ектаў (маёмасці) юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў міліцыянерамі аддзялення ці грамадзянскім персаналам вартавой аховы з выкарыстаннем сродкаў і сістэм аховы альбо без іх;
жылых дамоў фізічных асоб з выкарыстаннем сродкаў ахоўнай сігналізацыі;
грамадзянскага парадку на аб’ектах юрыдычных і фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў;
па прыёме сігналаў трывогі сістэм трывожнай сігналізацыі ў жылых дамах і рэагаванні на іх;
па мантажы, наладжванні і тэхнічным абслугоўванні сродкаў і сістэм аховы.
Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць у аддзяленні Дэпартамента аховы з 9 да 18 гадзін у рабочыя дні па адрасе: вул. Энгельса, д.16 альбо па тэлефонах: 79-468, 77-976, 77-986.
Сяргей АРАХОЎСКІ,
начальнік аддзялення Дэпартамента аховы.