Вярнулі незаконна атрыманыя сродкі

У выніку праведзенай Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверкі Круглянскага УКП “Жылкамгас” было вернута ў бюджэт больш за 16,5 тыс. рублёў, атрыманых на пакрыццё часткі расходаў па аказаных насельніцтву жыллёва-камунальных паслугах.

Акрамя таго на прадпрыемстве вёўся неналежны ўлік аб’ектаў асноўных сродкаў, дапушчана звышнарматыўнае расходаванне ў 2017-2019 гг. паліўна-энергетычных рэсурсаў на суму 33,7 тыс. рублёў і недаплата падатку на прыбытак, невыкананне парадку правядзення працэдур закупак пры выбары арганізацыі на аказанне інжынерных паслуг пры будаўніцтве, невыкананне заданняў па пастаўцы ў 2017-2019 гг. для дзяржаўных патрэб лому і адходаў чорных, каляровых металаў, іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама скажэнне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці ў сферы энергазберажэння і іншае.

Па выніках праверкі камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні Круглянскага УКП “Жылкамгас” і яго службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

       Юрый ФРАЛОЎ,

       першы намеснік старшыні  

Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email