Работнікі РАНС арганізавалі распаўсюджванне тэматычнай наглядна-выяўленчай прадукцыі праз бібліятэчную сетку раёна.
Паколькі ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ратавальнікі не могуць сустракацца з жыхарамі, у тым ліку і маленькімі, у прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці ім дапамагаюць бібліятэкары, якія афармляюць “бяспечныя кніжныя паліцы”, стэнды і робяць тэматычныя ўкладышы ў кнігі. Па іх словах, асабліва маленькія чытачы былі здзіўлены прыемным бонусам у выглядзе закладак і налепак у іх любімых кніжках.
Ва ўпакоўкі з пасцельнай бялізнай швейнага цэха райспажыўтаварыства таксама былі пакладзены 100 маленькіх напамінкаў-налепак аб бяспецы.
Ратавальнікі спадзяюцца, што гаспадары такой пакупкі не будуць курыць у ложку, падвяргаючы пагрозе сваё і жыццё блізкіх ім людзей.
Пра недапушчальнасць знаходжання дзяцей адных жыхарам, якія выкарыстоўваюць паслугу па дастаўцы ежы, нагадваюць налепкі на аднаразовую тару з лагатыпам акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”. Аналагічныя сцікеры таксама выкарыстоўваюцца і на канвертах пры рассылцы карэспандэнцыі РАНС.
Шчыра спадзяемся, што гэтыя маленькія напамінкі-налепкі дапамогуць захаваць жыццё і здароўе нашых грамадзян.
Ілья ЦІКУНОЎ,
старшы інжынер РАНС.