Абласны музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка» ў 2020 годзе праводзіцца не будзе. Такое рашэнне прынята Магілёўскім аблвыканкамам у мэтах папярэджання распаўсюджвання на тэрыторыі Магілёўскай вобласці інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.

«Вялікая бард-рыбалка» на Чыгірынскім вадасховішчы ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці звычайна праходзіла ў канцы ліпеня. Арганізатары фестывалю: Магілёўскі аблвыканкам, Быхаўскі райвыканкам, абласны Грамадскі савет па развіцці аграэкатурызму, творчае аб’яднанне «сваё асяроддзе» і Палац культуры вобласці.

Рашэнне аб неправядзенне ў 2020 годзе фестывалю было прынята аблвыканкамам 1 чэрвеня і 5 чэрвеня афіцыйна апублікавана ў газеце «Магілёўскія ведамасці».

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Print Friendly, PDF & Email