Темы

Падрыхтоўка Бялынічаў да XXVII Дня беларускага пісьменства набірае абароты

Падрыхтоўка Бялынічаў да XXVII Дня беларускага пісьменства набірае абароты. Ужо сёння можна заўважыць, як змяняюцца вуліцы горада, адміністрацыйныя будынкі, сацыяльныя і аб’екты жыллёвага фонду. Аб тым, якія работы завершаны і на якой стадыі знаходзяцца распачатыя раней, карэспандэнту “Зары над Друццю” расказаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ.

Самыя маштабныя работы, якія праводзяць адразу некалькі падрадных арганізацый, разгарнуліся па вуліцы Савецкая. Значны акцэнт зроблены менавіта на рэканструкцыі тратуараў.

Як адзначыў Дзмітрый Аляксандравіч, раней вуліца была зроблена адносна няправільнай геаметрыі: у розных частках яна то звужалася, то была зусім шырокая. Новым жа праектным рашэннем прадугледжана аднолькавая яе шырыня на ўсёй працягласці. Па дзве паласы для  аўтамабільнага руху застаецца ў абодвух напрамках, аднак разам з тым на абноўленай вуліцы Савецкая хопіць месца для веладарожкі, тратуараў і аўтастаянак.

Улічваючы адсутнасць раней зручнага шляху да будынка спартыўнай школы, у якім размешчаны і некалькі іншых арганізацый, з’явіцца тратуарная дарожка, якая будзе праходзіць перад будынкам ЗАГСу прама да спартшколы.

Паралельна на Савецкай праводзіцца рамонт шэрагу гандлёвых і іншых сацыяльна значных аб’ектаў. У іх ліку будынкі ўнівермага, кафэ “Друць”, РЦК, дзіцячага садка № 3, лясгаса… Пакрысе рыхтуецца і тэрыторыя за раённым мастацкім музеем, дзе падчас свята размесціцца галоўная сцэнічная пляцоўка.

Асобна трэба спыніцца на тэме парковак. Дадатковая стаянка на 5 машына-месцаў з’явіцца на частцы былога тратуара насупраць універмага. Добраўпарадкуецца і павялічыцца паркоўка каля кафэ “Друць”. Пасля рамонтных работ на ёй змогуць размясціцца 12 аўтамабіляў. Стаянкі на 7 і 8 месцаў адпаведна з’явяцца на пляцоўках каля будынкаў ЗАГСу і ЦБП № 701 ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Значны па памерах аб’ём работ праводзіцца і па вуліцы Мічурына. Як паведаміў Дзмітрый Давыдаў, уладкаванне тратуараў па абодвух баках яе знаходзіцца на стадыі завяршэння.

– Уздоўж часткі вуліцы, што ад “рукава” да перакрыжавання з вуліцай Ленінская, на процілеглым баку ад аўтавакзала, прадугледжана веладарожка, – распавёў суразмоўца. – А для таго, каб правільна і бяспечна, не парушаючы ПДР, можна было пад’ехаць да гандлёвага аб’екта ПМК-241, што размешчаны ў будынку інтэрната № 10, каля яго з’явіцца дадатковая паркоўка на 5 месцаў.

Унушальна пашырыцца і стаянка для аўтамабіляў насупраць будынка РАУС. Што тычыцца пункта прыпынку аўтобусаў па гэтым жа баку вуліцы, які раней не адпавядаў, можна сказаць, ніякім тэхнічным патрабаванням, то цяпяр ён размесціцца насупраць дзіцячага садка № 3, г.зн., насупраць процілеглага прыпыначнага пункта. Палоснасць аўтадарогі застанецца ранейшай.

Акрамя таго, тут працягваецца рэканструкцыя аднаго з асноўных аб’ектаў, запланаваная ў рамках падрыхтоўкі да Дня беларускага пісьменства, – інтэрната былога ПЛ №17. Дах, фасад, унутраныя перагародкі, дзякуючы якім былыя маленькія пакойчыкі сталі часткамі будучых 59 паўнавартасных кватэр, ужо зроблены. Адноўлены і інжынерныя камунікацыі.

Крыху меншыя, але не менш важныя па сваім значэнні, работы вядуцца таксама ў рамках бягучага рамонту па вуліцах Целешава, Горкага, Калініна.

Што тычыцца апошняй, то амаль поўнасцю завершаны работы ад перакрыжавання яе ад вул. Ленінская да Целешава. Нельга не пагадзіцца, наколькі дарэчным будзе для пешаходаў і маці з дзіцячымі вазкамі з’яўленне тут роўных тратуарных дарожак па абодвух баках. Пракладзены таксама тратуар насупраць магазіна “Хіт”, на новую дробнаштучную плітку заменены найбольш пашкоджаныя ўчасткі тратуарнага пакрыцця ў гэтым баку вуліцы. 

У парадак прыведзены сквер Глінішча, на процілеглым баку ад яго за кошт сродкаў бялынічанкі Святланы Зазулінскай зроблена падоўжная паркоўка.

Па словах Дзмітрыя Давыдава, дадатковыя ўчасткі тратуараў па вул. Калініна плануецца пракласці і ад вуліцы Лорчанкі да цэнтральнага ўваходу ў СШ № 1.

Немалая ўвага нададзена сёлета і капітальнаму рамонту жылфонду.

– З сямі шматкватэрных жылых дамоў, што падлягалі рамонту, ужо здадзены  ў эксплуатацыю тры, – паінфармаваў Дзмітрый Аляксандравіч. – Па знешняй будаўнічай частцы завершаны работы ў дамах № 86 і 88 па вуліцы Янкі Купалы, днямі пачалася замена ў іх унутраных інжынерных сістэм.

Працягваецца і рэканструкцыя дома № 9 па вул. Будаўнікоў. У цяперашні час праводзіцца працэдура па выбары падрадчыка на правядзенне рамонтных работ дома № 11. Такім чынам, выгляд горада пры ўездзе яго з боку сталіцы стане больш прывабным і эстэтычным.

Добрая навіна ў самым бліжэйшым будучым чакае прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Новае аблічча набудзе гарадскі стадыён. Тут з’явяцца шматфункцыянальная пляцоўка, якая дазволіць займацца баскетболам, валейболам, гандболам і міні-футболам, так званая варкаўт-пляцоўка – турнікі для заняткаў гімнастыкай на свежым паветры, а таксама плануецца ўсталяванне крытай пляцоўкі з 14-цю вулічнымі трэнажорамі. Дапамогу ў іх набыцці акажа ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама. Комплекс неабходных работ будзе праведзены і на футбольным полі. 

У шэрагу аб’ектаў, якія ў хуткім часе раскрыюць дзверы для бялынічан, жыхароў і гасцей раёна, – праваслаўная капліца, падмурак якой ужо закладзены на Ільінскай гары – сакральным месцы, адкуль узялі пачатак Бялынічы. Будынак стане духоўным помнікам нашым продкам, якія ўзвялі тут манастыр і прыходзілі на паклон да цудатворнай іконы Бялыніцкай Божай Маці.

Дарэчы, зараз за сродкі ахвяравальнікаў робіцца спіс абраза. Пачэснае месца ён зойме ў раённым мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, сцены якога ўжо ўзвышаюцца над будаўнічай агароджай.

Асноўныя работы па падрыхтоўцы горада да свята павінны быць завершаны да 1 жніўня.

– Пакуль што ў графік мы ўкладваемся, – падкрэсліў Дзмітрый Давыдаў.

Вольга НАБОКАВА.         

Фота аўтара і з сайта храма

         ў гонар іконы Бялыніцкай Божай Маці.

Последние новости

Главное

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

19 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Новая аллея из туй появилась у памятника погибшим землякам в агрогородке Техтин

19 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе прошел традиционный день призывника

19 апреля 2024
Новости района

Месячник по благоустройству продолжится в Белыничском районе по 30 апреля

19 апреля 2024
Новости района

Единый день информирования проходит сегодня в Белыничском районе

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Их именами названы улицы Белынич

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Патрулирование и контроль. Сотрудники МВД обеспечат правопорядок на селе

18 апреля 2024
Новости Беларуси

Сотрудники МВД задержали наркозависимого экстремиста с арсеналом

18 апреля 2024
Новости района

Руслан Пархамович провел приём граждан в Белыничском райисполкоме

18 апреля 2024
Главное

Лукашенко: открытый диалог и взаимовыгодное сотрудничество между Минском и Дамаском будут углубляться

17 апреля 2024

Рекомендуем

Новости Беларуси

СМС-повестки и сокращение права на отсрочку. Какие еще новации ждут призывников?

9 апреля 2024
Новости района

В медиацентре «Зорка» прошел вечер памяти жертв гитлеровского нацизма

11 апреля 2024
РОВД информирует

ОГАИ Белыничского РОВД проверит соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Новости района

В Национальной библиотеке Республики Беларусь прошел 45 съезд ОО «БРСМ» «Только вместе. Только вперёд»

10 апреля 2024
Новости района

Леонид Мартынюк провёл приём граждан в Белыничском райисполкоме

12 апреля 2024
РОЧС информирует

Мужчина и двухлетний ребенок получили ожоги в двух регионах Могилевской области

9 апреля 2024
Новости района

Семья белыничан Дениса и Янины Руцких – в числе шести финалистов области по результатам отборочного тура республиканского конкурса «Семья года»

11 апреля 2024
Главное

Лукашенко назначил Перцова заместителем главы Администрации Президента

8 апреля 2024