Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў у Магілёўскім дзяржаўным машынабудаўнічым прафесійна-тэхнічным каледжы.

Выяўлены незаконнае атрыманне сродкаў абласнога бюджэту на суму 7,7 тыс. рублёў, шэраг парушэнняў заканадаўства аб дзяржаўных закупках, парадку прадастаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Па выніках праверкі ў бю-джэт у поўным аб’ёме вернуты незаконна атрыманыя сродкі, разглядаецца пытанне аб прыцягненні парушальнікаў да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email