На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай транспартнага комплексу вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца.
Калегіяй адзначана, што асноўнымі праблемнымі пытаннямі ў гэтай сферы з’яўляюцца: недастатковае фінансаванне абнаўлення аўтамабільнага парку, гарадскога электрычнага транспарту, будаўніцтва новых і мадэрнізацыя тралейбусных ліній, нізкі ўзровень акупнасці пасажырскіх перавозак (у 2017-2019 гг. на гарадскіх перавозках яна не перавысіла 68%, прыгарадных – 50%).
У дзейнасці транспартных арганізацый выяўлены шэраг негатыўных тэндэнцый: зніжэнне выручкі ад рэалізацыі транспартных паслуг, рост выдаткаў, вялікая колькасць нерэнтабельных і нізкарэнтабельных арганізацый, неналежны стан разлікаў, недастатковыя тэмпы абнаўлення асноўных фондаў, зніжэнне колькасці работнікаў, нізкі ўзровень іх заработнай платы.
Па выніках калегіі дзяржаўным органам унесена шэраг прапаноў па паляпшэнні становішча спраў у транспартным комплексе вобласці. Іх рэалізацыя ўзята на кантроль.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.