У летне-восеньскі перыяд павялічваецца колькасць заяў у РАУС аб вышуку грамадзян, якія наведваюць лясы для збору грыбоў і ягад. У сувязі з гэтым варта нагадаць правілы бяспекі пры знаходжанні ў лесе.

Выпраўляючыся ў лес, трэба абавязкова паведаміць аб гэтым сваіх родных, блізкіх, сяброў, суседзяў. Пасля прыбыцця на месца звярніце ўвагу на буйныя арыенціры, якія знаходзяцца паблізу: рака, дарога і г.д.

З сабой абавязкова трэба ўзяць свісток, пітную ваду, мабільны тэлефон, прадукты харчавання, запалкі, нож, компас. Вопратку апранайце яркіх колераў. Сустракаючыся ў лесе з іншымі грыбнікамі і ягаднікамі, пытайцеся іх, адкуль яны, як доўга ў лесе, ці неабходна ім дапамога.

Калі заблукалі, не панікуйце. Вызначыце адзін напрамак, у якім будзеце ісці. Рухаючыся па лесе, пакідайце за сабой знакі, напрыклад, вешайце кавалачкі матэрыі, абломвайце галіны і г.д. Прыслухайцеся, можа, непадалёку знаходзіцца аўтадарога, не перапраўляйцеся праз раку ці балота.

Калі чалавек не вярнуўся з лесу ў прызначаны час, блізкім неабходна выклікаць супрацоўнікаў міліцыі. Не трэба ад-кладваць званок, каб не стала позна.

                                          Аляксандр ДРАЗДОЎ,

                першы намеснік начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email