Для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі старшыня РА “БТЧК” Марта ШАРАПАВА перадала работнікам ЦРБ сродкі дэзынфекцыі, маскі, пальчаткі, ахоўныя камбінезоны, антыбактэрыяльнае мыла. 

– Зараз медыкам важна любая падтрымка і дапамога, бо яны змагаюцца з інфекцыяй на “перадавой”, – адзначыла Марта Шарапа-ва. – Мы цяпер стараемся рабіць усё, што ў нашых сілах.

У рамках работы, што праводзіцца па супрацьдзеянні распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам СОVID-2019, валанцёры дастаўляюць найбольш неабароненым катэгорыям насельніцтва на дом прадук-          ты першай неабходнасці, сродкі гігіены, медыкаменты.

Скарыстацца гэтай паслугай могуць пажылыя людзі, калі патэлефануюць у раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па нумары 79-474, панядзелаксубота: з 8.00 да 18.00, нядзеля: з 8.00 до 13.00.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email