Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці выбарачна праверана захаванне ў рэгіёнах парадку арганізацыі і правядзення капітальнага рамонту аб’ектаў жыллёвага фонду.

Як паказалі кантрольныя мерапрыемствы, у гэтай сферы маецца шэраг праблем, якія патрабуюць прыняцця мер рэагавання. Найбольш тыповыя з іх:

– неналежнае фарміраванне графікаў капітальнага рамонту жылых дамоў, іх перыядычная карэкціроўка;

– сістэматычнае перавышэнне, разлічаных у адпаведнасці з заканадаўствам, гранічных норм выдаткаў на капітальны рамонт 1 м2 агульнай плошчы жылых дамоў;

– несвоечасовая прыёмка ў эксплуатацыю адрамантаваных аб’ектаў;

– прыёмка ў эксплуатацыю асобных канструкцыйных элементаў жылога дома пад выглядам уводу ў эксплуатацыю ўсяго яго;

– скажэнне ведамаснай справаздачнасці па ўводзе агульнай плошчы жылля і замене ліфтаў;

– недасканаласць заканадаўства ў гэтай сферы.

Камітэтам забяспечваецца прыняцце мер па выпраўленні сітуацыі. Кантроль у гэтай сферы працягваецца.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email