З мэтай прадухілення гібелі людзей на вадзе і забеспячэння аховы грамадскага парадку ў летні перыяд у месцах масавага адпачынку грамадзян і дзіцячых лагерах супрацоўнікі РАУС разам з зацікаўленымі ведамствамі праводзяць шэраг арганізацыйна-прафілактычных мерапрыемстваў.
Асноўнымі прычынамі гібелі людзей на ва-дзе з’яўляюцца парушэнні правіл паводзін пры купанні ў нецвярозым стане, ныранні на глыбіню ў разгарачаным выглядзе. Акрамя таго, вельмі небяспечна спрабаваць на працяглы час заставацца на глыбіні пры ныранні. У выніку працяглага спынення дыхання наступае кіслароднае галаданне, чалавек незаўважна губляе прытомнасць і гіне.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на вадзе неабходна выконваць наступныя правілы і меры бяспекі:
– не купайцеся ў нецвярозым стане;
– не выходзьце ў плаванне на няспраўнай або неабсталяванай ратавальнымі сродкамі лодцы, не плавайце ў забароненых месцах;
– купацца варта праз 1,5–2 гадзіны пасля прыёму ежы;
– калі не ўмееце плаваць, не заплывайце на глыбіню;
– не дапускайце грубых гульняў на вадзе;
– калі ад рэзкага перападу тэмпературы вады на паверхні вадаёма і на дне пачаліся сударгі канечнасцей, дапаможа ўкол любым вострым прадметам: ракавіна, трэска, востры камень;
– ніколі не плавайце супраць цячэння! Калі заблыталіся ў водараслях, не рабіце рэзкіх рухаў, ляжце на спіну і пастарайцеся спакойна выплысці ў той бок, адкуль прыплылі. Калі гэта не дапаможа, падцягніце ногі і асцярожна вызваліце іх ад раслін рукамі;
– нельга купацца ў адзіночку ў цёмны час сутак, пры моцных хвалях;
– не скачыце ў ваду ў месцах з невядомымі глыбінёй і рэльефам дна, не заплывайце далёка ад берага, разлічвайце свае сілы. Не пакідайце дзяцей у вадаёмаў без нагляду.
Захаванне названых правіл уратуе жыццё ваша і вашых блізкіх!
Таксама неабходна нагадаць, што купанне ў неабсталяваных месцах цягне адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 23.63 КаАП у выглядзе штрафу да трох базавых велічынь.
Алена ГАЛУБЦОВА,
участковы інспектар ІСН РАУС.