– Лабараторнае тэсціраванне на вызначэнне антыцел да SARS CoV2 праводзіцца імунахраматаграфічным метадам з выкарыстаннем калоіднага золата, – растлумачылі ў Магілёўскай цэнтральнай паліклініцы. – Кошт такога даследавання для грамадзян Беларусі складае 25 руб. 73 кап., для замежных – 100,2 руб.
Для забору матэрыялу і правядзення даследаванняў неабходна напісаць заяву, заключыць дагавор аб аказанні паслугі, прад’явіць пашпарт і пацвярджэнне аплаты. Забор крыві з вены праводзіцца з панядзелка па пятніцу (з 8 да 12 гадзін). Як і ў выпадку з тэстамі на COVID-19, экспрэс-тэст робіцца нашча альбо не раней чым праз 2 гадзіны пасля прыёму ежы.
Выдача вынікаў (у тым ліку па жаданні і на англійскай мове) ажыццяўляецца пры прад’яўленні пашпарта і дакумента аб аплаце.
Бясплатныя экспрэс-тэсты на антыцелы робяць па-ранейшаму толькі па паказаннях і ў медустановах па месцы жыхарства.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ў Магілёве (8-0222) 62-85-38.
У Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага зда-роўя платна праводзіцца ПЦР-даследаванне на COVID-19 для выезду грамадзян у замежныя краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне адсутнасці каранавіруснай інфекцыі.
Прыём дакументаў на забор матэрыялу ажыццяўляецца па папярэднім запісе (па тэл.: 8-0222-73-82-73 ці 71-65-83).
Для забору матэрыялу і правядзення даследаванняў прадастаўляюцца наступныя дакументы: пашпарт і копія пашпарта, па якім бу-дзе ажыццяўляцца выезд за мяжу; копія білета альбо іншай даведкі на выезд; дакумент аб аплаце паслугі.
Выдача вынікаў ажыццяўляецца пры прад’яўленні пашпарта і дакумента аб аплаце на наступны дзень пасля забору матэрыялу.
Міхась КАРПЕЧАНКА.