Гарэў дачны дом

2 чэрвеня ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла паведамленне аб пажары дачнага домаўладання ў в. Хватаўка.

У сувязі з познім выяўленнем (лецішча знаходзілася на значнай адлегласці ад вёскі) і аддаленасці населенага пункта ад месцаў дыслакацыі пажарных падраздзяленняў агонь распаўсюдзіўся і на размешчаныя побач гаспадарчыя пабудовы.

Па прыбыцці на месца выкліку падраздзялення Круглянскага РАНС адбывалася гарэнне дома і хлявоў адкрытым полымем, выратаваць якія ўжо не ўдалося.

На шчасце, на пажары ніхто не пацярпеў.

Аддзелам следчага камітэта праводзіцца праверка. Прычына здарэння і вінаватыя ў ім устанаўліваюцца.

                                          Ілья ЦІКУНОЎ,

            старшы інжынер РАНС.

Print Friendly, PDF & Email