Нарадзілася ў знакавы дзень

З’яўленне дзіця – заўсёды свята, а яго рэгістрацыя ў Міжнародны дзень абароны дзяцей – падзея ўдвая знакавая.

Начальнік райаддзела ЗАГСу Наталля ЛАЗОЎСКАЯ падчас урачыстай рэгістрацыі павіншавала бялынічан Дзмітрыя і Яну КРОТАВЫХ з нараджэнне дачушкі і ўручыла маладой сям’і памятны падарунак.

Для Яны і Дзмітрыя – гэта другое дзіця ў сям’і.

– Я вельмі хацела дзяўчынку, – дзеліцца ўражаннямі маладая маці. – Муж таксама вельмі рады з’яўленню дачушкі.

– У кожнай сям’і ёсць свае памятныя даты, а нараджэнне дзіця – самая важная падзея,– падкрэсліла Наталля Лазоўская.

            Аліна ЦЫГАНІЙ.

Print Friendly, PDF & Email