Хуткасць вадзіцелю не спадарожнік

За 5 месяцаў бягучага года ў Магілёўскай вобласці зарэгістраваны 162 ДТЗ, у якіх загінулі 26 чалавек, 188 атрымалі траўмы.

Найбольш частай прычынай гэтых здарэнняў паслужыла невыкананне хуткаснага рэжыму.

24 красавіка ноччу ў Магілёве 29-гадовы жыхар абласнога цэнтра, рухаючыся на аўтамабілі “Мерсэдэс” па вуліцы Першамайская, згубіў кантроль над кіраваннем транспартнага сродку і ўрэзаўся ў светлавую апору. Аўтамабіль разарвала на 2 часткі. Вадзіцель загінуў на месцы, а яго пасажырка памерла ў рэанімацыі.

Кіроўца, чыя саманадзейнасць прывяла да трагедыі, не выбраў правільную хуткасць руху.

Ведайце, што кіраванне аўтамабілем на дарозе з інтэнсіўным рухам патрабуе ад вадзіцеля асаблівай уважлівасці, зладжанасці дзеянняў і дысцыплінаванасці. Заўсёды трэба ўлічваць інтэнсіўнасць дарожнага руху, асабліва ў горадзе, стан праезнай часткі, умовы бачнасці на дарозе і, вядома ж, тэхнічны стан транспарту.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за перавышэнне хуткасці ад 20 да 30 км/г штраф складзе да    3-х бв, ад 30 і болей км/г – 3-10 бв. Вадзіцелі, якія паўторна цягам года парушаць хуткасны рэжым, могуць быць пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на год.

             Канстанцін НІКІФАРАЎ,

             начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email