Грошы вернуты ў бюджэт

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца эфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў, у тым ліку шматкватэрнага жылля.

Па прапановах камітэта, па 18 аб’ектах удзельнікамі будаўніцтва вернута ў бюджэт больш за 100 тыс. рублёў. За дапушчаныя парушэнні заканадаўства 25 арганізацый і 29 іх службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на 160,6 тыс.рублёў.

Па 3 шматкватэрных жылых дамах, узведзеных у тым ліку для шматдзетных сем’яў і іншых ільготных катэгорый грамадзян, зменшаны дагаворныя (кантрактныя) цэны на агульную суму 151,8 тыс.рублёў.

                     Юрый ФРАЛОЎ,

                     першы намеснік старшыні Камітэта

                     дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email