Распараджэнне дзяржмаёмасцю

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны праблемы выкарыстання дзяржаўнай маёмасці і зямлі ў Магілёўскім раёне.

Як паказалі вынікі кантролю, асобныя арганізацыі раёна не забяспечылі рэгістрацыю ў Адзіным дзяржаўным рэгістры больш за 700 аб’ектаў нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, своечасовае пералічэнне ў райбюджэт дывідэндаў на акцыі, якія належаць раёну, эфектыўнае выкарыстанне 34 жылых камерцыйных памяшканняў, захаванне зямельнага, прыродаахоўнага і санітарнага заканадаўства (выяўлены 10 несанкцыянаваных звалак бытавых і іншых адходаў, у тым ліку ў рэкультываваным толькі на паперы кар’еры).

Юрый ФРАЛОЎ,

                     першы намеснік старшыні Камітэта

                     дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email