Выбрана кіраўніцтва ўчастковых камісій
Першыя пасяджэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прайшлі ў сераду на ўчастках для галасавання Бялыніцкага раёна. Падчас першага пасяджэння ўчастковай камісіі Мічурынскага ўчастка для галасавання №2 (злева направа) намеснік старшыні яе Кацярына Карпікава, старшыня Святлана Патапчык і сакратар Таццяна Бондарава абмяркоўваюць арганізацыйныя моманты работы камісіі.
Ва ўсіх камісіях з ліку яе членаў выбраны старшыні, іх намеснікі, сакратары, а таксама абмеркаваны арганізацыйныя пытанні.
Як паведаміла карэспандэнту “Зары над Друццю” старшыння раённай выбарчай камісіі Ірына ФУРСАВА, на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі члены ўчастковых камісій будуць выконваць адказную і важную справу – удакладняць спісы выбаршчыкаў. Затым, згодна скарэктаваных спісаў, жыхарам нашага раёна накіруюцца запрашэнні на наведванне ўчасткаў для галасавання ў дзень выбараў, 9 жніўня, або ў дні датэрміновага галасавання, што пройдзе з 4 па 8 жніўня.
Дарэчы, за 15 дзён да пачатку выбараў гэтыя спісы будуць прадастаўлены для азнаямлення на кожным участку для галасавання. Пачынаючы з 31 ліпеня выбаршчыкі маюць права звярнуцца да членаў выбарчых камісій на ўчастках для галасавання па месцы рэгістрацыі і ўдакладніць наяўнасць у спісе свайго прозвішча.
Вольга НАБОКАВА.
Фота аўтара.