Напярэдадні ўборачнай кампаніі ў Магілёве адбылася пашыраная рэгіянальная нарада аб гатоўнасці да яе аграпрамысловага комплексу Магілёўшчыны, праведзеная старшынёй аблвыканкама Леанідам Зайцам.
Адзначалася, што для дасягнення належных вынікаў на жніве збожжавых і зернебабовых культур сельскагаспадарчым арганізацыям вобласці былі створаны неабходныя ўмовы. У тым ліку па забеспячэнню іх мінеральнымі ўгнаеннямі і палівам. Паскорыць жа правядзенне ўборачнай кампаніі ў рэгіёне павінна паступленне 130 новых збожжаўборачных камбайнаў. Іх вытворца-ААТ «Гомсельмаш».
Першарадная задача, як падкрэсліў Леанід Заяц, прыбраць усё вырашчанае і, выканаўшы дзяржаўны заказ, захаваць увесь атрыманы ўраджай. Не вывозячы яго самавольна за межы вобласці.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.