Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка праінспектаваў ход падрыхтоўкі інфраструктуры Бялынічаў да святкавання ХХVІІ Дня беларускага пісьменства

Разам са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Леанідам Зайцам, старшынёй Бялыніцкага райвыканкама Васілём Захарэнкам, членамі нацыянальнага, абласнога і раённага аргкамітэтаў па падрыхтоўцы гэтага свята, адказнымі пасадавамі асобамі ён наведаў пляцоўкі райцэнтра, дзе зараз праводзяцца будаўнічыя, рэканструкцыйныя, мадэрнізацыйныя работы: музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, галоўную плошчу свята, цэнтральную плошчу і іншыя аб’екты.

Вынікі інспекцыі былі падведзены на рабочай нарадзе.

 

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email