Каманда Магілёўскай вобласці заняла другое месца на першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы

У Брэсце завяршылася першынства Беларусі сярод юніёраў па лёгкай атлетыцы. Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 9 залатых, 8 сярэбраных, 8 бронзавых медалёў і занялі другое месца ў камандным заліку. А Дзмітрый Савін увайшоў у тройку лепшых спартсменаў турніру, якія атрымалі прызы Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

У асабістым заліку пераможцамі першынства сталі юніёркі ў эстафетным бегу 4х400 м (Аляксандра Букініч, Яна Лапаева, Анастасія Палуян, Людміла Рудзько), Ягор Хаўратовіч (бег на 400 м з бар’ерамі), Людміла Рудзько (бег на 800 м), Дзмітрый Савін (бег на 1500 і 3000 м), Анастасія Палуян (бег на 1500 і 3000 м), Аліна Нікіценка (кіданне дыска), Аляксандра Сяліцкая (мнагабор’і).

Першае месца ў камандным заліку занялі лёгкаатлеты Гомельшчыны, на трэцім месцы прадстаўнікі Брэсцкай вобласці.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Print Friendly, PDF & Email