Бяспечнай чаркі не бывае

Многія думаюць, што невялікая доза алкаголя не сыграе адмоўнай ролі падчас кіравання транспартным сродкам, і глыбока памыляюцца. Негатыўнае ўздзеянне любой дозы “зялёнага  змія” можа прывесці не толькі да аварыі, але і смяротнага сыходу.

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі рэгулярна праводзяць мерапрыемствы па выяўленні фактаў кіравання грамадзянамі аўтатранспартам у стане алкагольнага ап’янення.

За 5 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці па віне нецвярозых вадзіцеляў адбыліся 17 ДТЗ, у якіх пацярпелі 23 чалавекі.

За кіраванне транспартнымі сродкамі ў нецвярозым стане прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 50 да 100 бв і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў тэрмінам на 3 гады (арт. 18.16 КаАП). Такое ж пакаранне пагражае за адмову ад медагляду на прадмет ап’янення. Зробленае паўторна напрацягу года парушэнне – знаходжанне за рулём пад “мухай” – цягне за сабой крымінальную справу і канфіскацыю транспартнага сродку (арт. 3171 КК).

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Вы праявіце грамадзянскую свядомасць, калі своечасова паведаміце праваахоўнікам аб факце “нецвярозага” кіравання аўтамабілем! Такім чынам можна будзе пазбегнуць не толькі страшных ДТЗ, але і захаваць не адно чалавечае жыццё!

Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,

інспектар АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email