У красавіку ў РАУС паступіла паведамленне ад бялынічаніна В. аб тым, што ў яго скралі маёмасць.

Як высветлілася пазней, зладзюжкам аказаўся яго сябра Р. Ён  неаднаразова заходзіў у госці, бачыў электраінструменты: шліфавальную машыну, дрэль, свёрлы. Мужчына папрасіў гэтыя інструменты, нібыта, каб пакарыстацца імі. В. не быў скнарай і перадаў іх сябру. Але той на працу па найме так і не пайшоў. Здабытае ён прадаў знаёмаму за 70 рублёў і тут жа атаварыўся ў бліжэйшым магазіне прадуктамі харчавання і віном. Калі В. захацеў сваю маёмасць вярнуць назад, Р. толькі развёў рукамі. Так ён аказаўся прыцягнутым да крымінальнай адказнасці.

Абцяжарваючай віну абставінай стала тое, што ў Р. была непагашаная судзімасць, змякчальнай — шчырае раскаянне і кампенсацыя прынесенай шкоды.

Рашэннем раённага суда Р. асуджаны да пакарання ў выглядзе 3 месяцаў арышту.

                                                   Таццяна КОЗЫРАВА,

         старшы следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email