У мінулы чацвер старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід ЗАЯЦ правёў рабочую сустрэчу з бялынічанамі, падчас якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, жыццезабеспячэння насельніцтва.
Удзел у гэтым публічным мерапрыемстве прынялі намеснік губернатара Магілёўшчыны Валерый МАЛАШКА, старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, начальнікі ўпраўленняў аблвыканкама: жыллёва-камунальнай гаспадаркі – Андрэй КІБЛОЎ, гандлю і паслуг – Раман РАЖКОЎ, генеральны дырэктар КУП “Магілёўаблбуд” Сяргей МАСЛАЎ.
Падчас рабочай сустрэчы кіраўніка Магілёўшчыны з бялынічанамі абмяркоўваліся як штодзённыя праблемы жыцця рэгіёну, так і прынцыпова важныя пытанні для ўсёй краіны.