“На раніцу 25 ліпеня ўбрана 12, 7% плошчаў пры ўраджайнасці 37, 1 ц / га, атрыманы першы мільён хлеба, калі казаць дакладна – 1 млн 32 тыс.т збожжа. Паводле ацэнкі аграрыяў, чакаем 8 млн т збожжа сёлета. Як сказаў кіраўнік дзяржавы, мы павінны якасна і без страт прыбраць хлеб. Сёння ўсё ў нас для гэтага ёсць”, – сказаў Іван Крупко.
Па словах міністра, у палях працуюць 8,5 тыс. камбайнаў, дапрацоўваюць збожжа 2,3 тыс. ачышчальна-сушыльных комплексаў. У адгрузцы задзейнічаны 9,6 тыс. машын.
“Усе ўмовы створаны і для механізатараў, і для кіраўнікоў, каб без страт убраць хлеб. У нас ёсць магчымасці прыбіраць 4-5% (106 тыс.га) у дзень. Гэта дазволіць пры добрым надвор’і прыбраць увесь ураджай за 22 дні. Пакуль пагодныя ўмовы нам на карысць”, – адзначыў Іван Крупко.
Складанасць уборачнай кампаніі сёлета ў тым, што працы пачаліся на 10 дзён пазней, чым у 2019-м.
«Сёння заканчваецца ўборка другога ўкосу траў. Атрымана 3,7 млн т кармавых адзінак – гэта на 700 тыс. кармавых адзінак больш, чым на аналагічную дату 2019 года», – дадаў міністр.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА .