На жытнёвым полі, што раскінулася ўздоўж шашы М4, каля вёскі Сякерка прайшло раённае свята “Зажынкі”

І хоць жніво ў гаспадарках раёна ўжо ідзе сваім поўным ходам, завяршаецца ўзборка азімага рапсу, тым не менш фальклорна-этнаграфічны абрад “Зажынкі”, праведзены ў ААТ “Новая Друць”, быў закліканы натхніць усіх удзельнікаў уборачных работ сельгаспрадпрыемстваў Прыдруцкага краю на руплівую працу, настроіць іх на забеспячэнне дастойнага выніку яе. Ганаровымі гасцямі цяхцінскіх хлебаробаў былі: старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, лідар абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Генадзь ЧОРНЫ, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ “Бабуліна крынка” Аляксандр МАРТЫНАЎ і іншыя адказныя пасадавыя асобы гэтага холдынгу, настаяцель царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай а. Сергій, кіраўнікі, галоўныя аграномы гаспадарак нашага раёна.

 

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email