МУС просіць жыхароў і гасцей Беларусі своечасова перадаваць інфармацыю аб з’яўленні ў населеных пунктах краіны і паблізу іх падазроных асоб і прадметаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства.
У МУС адзначылі, што органы ўнутраных спраў прымаюць вычарпальныя меры па забеспячэнні бяспекі грамадзян, у тым ліку пры правядзенні грамадска-палітычных мерапрыемстваў.
Ведамства таксама выказала ўдзячнасць грамадзянам, якія праявілі пільнасць і своечасова праінфармавалі праваахоўныя органы аб падазроных грамадзянах. Размова ідзе пра баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, якія былі затрыманы 29 ліпеня пад Мінскам. Як паведамлялася, мужчыны прыбылі ў Беларусь для дэстабілізацыі сітуацыі ў перыяд выбарчай кампаніі.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.