“Золата”, “серабро” і “бронзу” выйгралі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці на старце чэмпіянату РБ па лёгкай атлетыцы
Сёння ў Мінску стартуе чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Напярэдадні ў яго рамках на сталічным стадыёне РЦАП прайшлі спаборніцтвы ў бегу на дыстанцыю 10000 метраў.
Тры медалі – на рахунку прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці. У мужчынскім забегу сярэбраны медаль заваяваў Сцяпан РАГАЎЦОЎ. У жаночым забегу залаты медаль выйграла Ніна САВІНА, трэцяй фінішавала Кацярына КАРНІЕНКА.
Завершыцца галоўны лёгкаатлетычны турнір сезону 2 жніўня.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.