На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі
кантролю за дзейнасцю стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання рэгіёну.
Кантралёры ўстанавілі ў гэтай сферы шэраг праблем, парушэнняў і недахопаў у частцы арганізацыі харчавання, захавання санітарна-эпідэміялагічнага стану, бюджэтнага заканадаўства, парадку правядзення дзяржаўных закупак і іншыя.
Калегіяй звернута ўвага органаў кіравання на неабходнасць узмацнення кантролю за дзейнасцю дамоў-інтэрнатаў, аператыўную ліквідацыю парушэнняў і недахопаў. Выкананне прапаноў узята на кантроль.
Юрый ФРАЛОЎ,
першы намеснік старшыні камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.