Ушанаванне медыцынскіх работнікаў Магілёўшчыны, якія былі задзейнічаны ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, адбылося ў сераду ў Доме культуры вобласці.

У ліку тых, на чый адрас ад намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Ігара ПЕТРЫШЭНКІ і старшыні аблвыканкама Леаніда ЗАЙЦА прагучалі словы шчырай падзякі за мужнасць, адказнасць і  самаадданасць у складаны для грамадства перыяд, і работнікі нашай ЦРБ.

За плённую, добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі Падзяка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена ўрачу-інфекцыяністу Анастасіі КАЧАНАВАЙ, Падзяка Магілёўскага аблвыканкама – намесніку галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Алене ХРАПКО.

Днямі раней Ганаровай граматай аблвыканкама ўзнагароджана загадчыца Запольскай АУАП Анастасія КОТАВА, Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя –  намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Аляксандр КЛЕШЧАНОК. Грамата абкама галіновага прафсаюза ўручана медыцынскай сястры тэрапеўтычнага аддзялення Алене ЕВЯНКОВАЙ, Падзяка аб’яўлена санітарцы тэрапеўтычнага аддзялення Люсі ЦАРАНОК.

                    Вольга НАБОКАВА.

                   Фота Ірыны БЕЛЯЎЦЭВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email