РУП «Белпошта» распрацавала мабільную праграму
РУП «Белпошта» распрацавала мабільную праграму, якая дазволіць кліентам скарыстацца паслугамі ў анлайн-рэжыме.
Праграма дае магчымасць карыстальнікам адсачыць статусы адпраўлення ў анлайн-рэжыме. Для тых, каму неабходна адсочваць некалькі паштовых адпраўленняў, прадугледжана магчымасць захавання спісу штрых-кодаў, што дазваляе адным клікам атрымліваць дадзеныя па статусах кожнага з адпраўленняў.
Акрамя таго, з дапамогай праграмы можна знайсці найбліжэйшае аддзяленне паштовай сувязі, даведацца індэкс патрэбнага аддзялення, выклікаць курьера.
Дадатак «Белпошты» ўжо даступна для запампоўкі ў App Store і Google Play.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.