За два дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 22,47%. Інфармацыя размешчана на сайце ЦВК. У Магілёўскай вобласці прагаласавалі 26,14% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек, у тым ліку 801588 чалавек — у Магілёўскай вобласці.
Датэрміновае галасаванне на выбарах пачалося 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 10 да 19 гадзін, з перапынкам з 14 да 16 гадзін.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.