Темы

Асноўны дзень галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі на Бялыніччане

Асноўны дзень галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі на Бялыніччане

(ДАПАЎНЯЕЦЦА)

Журналісты раённай газеты “Зара над Друццю” наведалі яшчэ некалькі ўчасткаў для галасавання. На ўсіх захоўваецца спакойная абстаноўка, на некаторых арганізаваны цэнтралізаваны падвоз выбаршчыкаў, напрыклад, на Ланькаўскі ўчастак для галасавання № 11, дзе пабываў журналіст.

На ўсіх гучыць святочная музыка.

Нярэдка вясковыя выбаршчыкі прыходзяць на ўчасткі сем’ямі, з малымі дзецьмі, што з’яўляецца сведчаннем сямейнага свята.

Крыху пазней на ўчастках для галасавання пройдуць канцэртныя праграмы з удзелам аматараў мастацкай самадзейнасці.

Вось што журналісты пабачылі на выбарчых участках у першай палове дня 9 жніўня.

Ланькаўскі ўчастак для галасавання:

Эсьмонскі ўчастак для галасавання:

Галоўчынскі ўчастак для галасавання:

Выбары Прэзідэнта Беларусі з’яўляюцца прамымі. Кіраўнік дзяржавы выбіраецца непасрэдна беларускім народам. Галасаванне з’яўляецца тайным. Выбары прызнаюцца адбыўшыміся, калі ў галасаванні прынялі ўдзел больш за палову грамадзян, уключаных у спіс выбаршчыкаў. Кіраўнік дзяржавы лічыцца выбраным, калі яго падтрымалі больш за палову выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Нагадаем, што кандыдатамі ў прэзідэнты зарэгістраваны Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачэнь.

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8 гадзін і працягнуць сваю працу да 20 гадзін.

Пры сабе выбаршчыку трэба мець пашпарт. Бюлетэнь выдаецца таксама пры прад’яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), пасведчання кіроўцы. Прагаласаваць можна і па пенсійным пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), студэнцкім білеце. Калі выбаршчык страціў пашпарт або яго скралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна.

Для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) выбаршчыкам рэкамендуецца пры наведванні ўчастка для галасавання знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі). Прад’яўляць дакумент, які пацвярджае асобу, варта ў разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члена ўчастковай камісіі. Акрамя таго, рэкамендуецца выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі для подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.

Для людзей, якія па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах не змогуць прыйсці ў дзень выбараў на выбарчы ўчастак, арганізавана галасаванне нак доме. Праводзіць яго Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе па магчымасці без ўваходу ў жылое памяшканне і з захаваннем прынцыпу сацыяльнага дыстанцыявання (адлегласць не менш за 1 м).

***

Па дадзеных ЦВК на 10 гадзін раніцы 9 жніўня, прэзідэнцкія выбары адбыліся і ў Магілёўскай вобласці. У рэгіёне прагаласавалі 53,87% выбаршчыкаў, паведаміла БелТА.

Раней па выніках датэрміновага галасавання адбыліся выбары ў Гомельскай вобласці. Па дадзеных на 10.00, яўка выбаршчыкаў у гэтым рэгіёне 57,82%.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына праінфармавала, што выбарчыя ўчасткі адкрыліся і працуюць у штатным рэжыме: прэтэнзій і канфліктаў няма.

Сачаць за ходам выбарчай кампаніі 248 міжнародных і амаль 50 тысяч  нацыянальных назіральнікаў.

***

Маніторынгавая група Міжпарламенцкай асамблеі (МПА) СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі не фіксуе заўваг да правядзення галасавання. Аб гэтым заявіў ТАСС генеральны сакратар Савета МПА СНД Дзмітрый Кабіцкі на адкрыцці аднаго з участкаў.

“Мы пабывалі ў многіх абласцях, гарадах, слухаем усіх удзельнікаў працэсу назірання. Ні адной заўвагі мы так і не атрымалі за гэтыя дні”, – сказаў ён.

“Сёння на адкрыцці ўчастка мы спыталі меркаванне старшыні выбарчай камісіі, наглядальнікаў, і ўсе гавораць, што ўсё ідзе вельмі карэктна”, – дадаў Дзмітрый Кабіцкі.

***

9 жніўня, 13.00, Мінск /Кар. БелТА/. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БелТА.

БУДЗЕ ДАПОЎНЕНА.

 

Последние новости

Главное

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Общество

Расписание освящения пасхальной трапезы в г.Белыничи и Белыничском районе

3 мая 2024
Новости района

Итоги мониторинга кадровых перемещений в госорганизациях рассмотрены на заседании Белыничского исполкома

3 мая 2024
Новости района

Белыничане встретили Праздник труда

1 мая 2024
Общество

Поздравление от Анатолия Малашко с Праздником труда – 1 мая

1 мая 2024
Новости района

Поздравление районной исполнительной власти с Праздником труда

1 мая 2024
Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
Новости района

Белыничане продолжают делиться мнениями о ВНС

30 апреля 2024
Новости района

В Белыничском районе определили места массового отдыха на водоемах

30 апреля 2024
Главное

Лукашенко одобрил проект соглашения с Египтом о системе содействия взаимной торговле

29 апреля 2024

Рекомендуем

Новости района

В Белыничах открылась обновленная Доска почёта

30 апреля 2024
РОЧС информирует

В Белыничском районе мужчина получил ожоги

22 апреля 2024
Новости района

Белыничский райсполком проводит общественное обсуждение концепции многоквартирного жилого дома

22 апреля 2024
Новости района

ДЭУ-74 в действии: улицы Белыничей преображаются благодаря асфальтогрануляту

23 апреля 2024
Новости района

Празднования в честь Иконы Божией Матери Белыничской прошли в Белыничах

25 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошёл митинг в честь дня рождения Ленина

22 апреля 2024
Новости района

В Белыничах прошел областной этап республиканской спартакиады по мотоциклетному спорту

26 апреля 2024
Главное

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024